Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мікуліч Мікалай Уладзіміравіч

Загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +(375) 17 270-28-86
E-mail: mikmik43@gmail.com

Нарадзіўся 3 ліпеня 1960 г. у вёсцы Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага (1982), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР (1986). Працаваў настаўнікам Рачэнскай СШ Любанскага раёна (1982), у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры (1986–2005).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Ажыццяўляў кіраўніцтва і распрацоўку калектыўных навуковых заданняў: “Нацыянальныя тыпы ментальнасці ў беларускай і еўрапейскіх літаратурах: ідэйна-эстэтычная спецыфіка, стылявая эвалюцыя, перакладчыцкая інтэрпрэтацыя” (2011–2015), “Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія: міфы, стэрэатыпы, рэальнасць” (2016–2020), «Беларуская літаратура ў сістэме еўрапейскага мастацка-стылявога дыскурсу: кантакты, тыпалогія, спецыфіка» (2021–2025), якія выконваліся ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Кіраваў выкананнем праектаў БРФФД: “Паэзія Заходняй Беларусі: мастацкія плыні і метады”, “Беларуская паэзія ў сістэме сучасных сацыякультурных працэсаў”, “Творчасць беларускіх паэтаў-святароў ХХ стагоддзя як духоўна-культурны феномен”, “Паэзія Заходняй Беларусі: анталогія”, “Гістарычная памяць народа: забытыя паэты Заходняй Беларусі (1921 – 1939)” і іншых.  
 
Узнагароды:
• Лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў 2000 годзе” (2001 г.).
• Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2012 года ў галіне публіцыстыкі “Залаты Купідон” (2013).
• Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (сумесна з членам-карэспандэнтам НАН Беларусі М. І. Мушынскім і доктарам філалагічных навук Я. А. Гарадніцкім).
• Штомесячны грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы навукі на 2024 год.
 
Апублікаваў каля 500 навуковых работ, у тым ліку 18 кніг і брашур.
 
Сфера навуковых зацікаўленняў: праблемы развіцця беларускай паэзіі ХХ – ХХІ стагоддзяў, рускамоўная літаратура Беларусі, параўнальнае літаратуразнаўства, беларуска-еўрапейскае літаратурнае ўзаемадзеянне, міждысцыплінарныя праблемы сувязей беларускай літаратуры з гісторыяй і нацыянальнай свядомасцю.
 

Асноўныя навуковыя выданні:

  1. Максім Танк і сучасная беларуская лірыка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1994. - 189 с.
  2. Паэзія Заходняй Беларусі (1921—1939). - Мінск: Беларуская навука, 2010. - 462 с.
  3. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыка-літаратурны нарыс. — Мінск : Беларуская навука, 2017 (сумесна з У. В. Гніламедавым). - 387 с.
  4. Паэзія рускага слова: анталогія сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі: у 2 т. - Т. 1 / аўтары праекта: Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч. - Мінск: Беларус. навука, 2019. - 829 с.
  5. Паэзія рускага слова: анталогія сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі. у 2 т. — Т. 2 / аўтары праекта: Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч. - Мінск: Беларус. навука, 2019. - 843 с.
  6. Краса, і праўда, і змаганне: літаратурна-крытычныя артыкулы. - Мінск: Беларуская навука, 2022. - 403 с.
  7. Максім Танк: асоба, паэзія, судьба. - Мінск: Беларуская навука, 2023. - 499 с.
belБеларуская мова