Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ярмоленка Эльвіра Валер’еўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,
кандыдат філалагічных навук
+375 (17) 270-27-20
E-mail: nata-poleshhuk@yandex.by

Нарадзілася 7 лютага 1973 г. у г. Мінску. У 1995 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996–1999 гг. вучылася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа працуе з 1999 г.:

1999–2004 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

2004–2006 гг. – навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

2006–2015 гг. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы;

з 2015 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы.

Кандыдат філалагічных навук (у 2002 г. абараніла дысертацыю на тэму «Мова беларускага перакладу “Хронікі” М. Стрыйкоўскага пачатку XVII ст.»; навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка).

Узнагароджана ордэнам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2014); Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), Падзякай Беларускай праваслаўнай царквы (2019), cпецыяльным знакам “Дзень Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (2023).

Аўтар звыш 80 навуковых работ.
 
Сфера навуковых інтарэсаў гістарычная лексікалогія, гістарычная лексікаграфія (суаўтар “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, вып. 33–37), гістарычная марфалогія, гісторыя беларускай мовы, беларуская тэрміналогія, царкоўнаславянская мова.
 

Выбраныя публікацыі 

  1. Лакальныя моўныя рысы ў «Жыціі Аўраамія Смаленскага» (па спісе XVII ст.) // Каб жыло наша Слова: зб. навук. арт. Брэст, 2009. С. 76–79.
  2. Святое Евангеліе. Слуцк: у 2 кн. Мінск, 2009. Кн. 1: Узноўлены тэкст; кн. 2: Дас­ледаванне рукапісу (у суаўтарстве).
  3. «Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага (беларускі пераклад пачатку ХVІІ ст.) у святле беларуска-польскіх моўных кантактаў // Studia Białorutenistyczne. 2011. T. 5. S. 277–291.
  4. Житие блаженной Евфросинии, игуме­нии Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке: в 2 кн. Минск, 2012. Кн. 2: Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке [ц.-слав. текст, пер. на рус., белорус., англ. яз.] (у суаўтарстве).
  5. Табакъ – уязвление; шабасъ – ящъ // Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі: у 2 т. Мінск, 2013. Т. 2. С. 359– 431; 478–507.
  6. Баркалабаўскі летапіс. Мінск, 2013 (у суаўтарстве).
  7. Букваръ сиречъ начало учения. Кн. 2: Узноўлены тэкст. Мінск, 2014 (у суаўтарстве).
  8. Лексічныя розначытанні ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» (па спісах рэдакцыі Зборнікаў змеша­нага складу і Вялікіх Міней Чэцціх мітрапаліта Макарыя) // Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVII ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў: матэрыялы Х Міжнар. кнігазнаўчых чытанняў. Мінск, 2014. С. 174–179.
  9. Лексіка свецка-мастацкай пісьменнасці // Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2016. С. 121–173.
  10. І.В. Воўк-Левановіч як даследчык гісторыі беларускай мовы // Беларуская лінгвістыка. 2022. Вып. 89. С. 30–37.
belБеларуская мова