Якавенка Наталля Васільеўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,
доктар філалагічных навук, дацэнт
E-mail: n7755572@gmail.com
Скончыла філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” і аспірантуру пры ім. У 2002 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”. У 2013–2016 гг. вучылася ў дактарантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2021 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму “Мастацкі пераклад з роднасных моў: арыгінальны тэкст і працэс перастварэння”.
З лістапада 2016 г. да жніўня 2022 г. працавала ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, з верасня 2022 г. – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Навуковы кіраўнік навукова-даследчай работы “Беларуская перакладная спадчына ў кантэксце міжмоўнай камунікацыі: семантыка, прагматыка, стылістыка” ў рамках задання 6.1.01 “Беларуская дзяржаўная мова ў кантэксце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг. (падпраграма 6. “Беларуская мова i лiтаратура”).
Сфера навуковых інтарэсаў – мастацкі пераклад з роднасных (славянскіх) моў, гісторыя беларускай літаратуры, тэорыя літаратуры, кампаратывістыка, тэксталогія.
Манаграфіі
- Дзянісава, Н. [Якавенка, Н.] Аўтарскі пераклад: праблема аўтарскага перакладу прозы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / Н. Дзянісава. – Мінск: Беларус. выд. тав-ва «Хата», 2002. – 100 с.
- Якавенка, Н. Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры / Н. В. Якавенка ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 357 с.
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
- Дзянісава, Н. В. [Якавенка, Н. В.] Аўтарскі пераклад драматычных твораў / Н. В. Дзянісава // Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору: працы членаў кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта ; навук. рэд. В. П. Рагойша. – Мінск : Бестпрынт, 2004. – С. 122–134.
- Яковенко, Н. В. Документализм и автоцензура «Виленских воспоминаний» Максима Горецкого / Н. В. Яковенко // Белорусская земля в воспоминаниях и документах ХІХ–ХХ веков / Российская академия наук, Ин-т миров. лит. им. А. М. Горького ; редкол. : М. И. Щербакова [и др.]. – Москва : ИМЛИ РАН, 2018. – Вып. 1. – С. 417–421.
- Яковенко, Н. В. «Поразительная слитность выражения»: творческие и дружеские контакты Аркадия Кулешова и Михаила Исаковского (по материалам переписки поэтов) / Н. В. Яковенко // Белорусская земля в воспоминаниях и документах XIX–XX вв. / Российская академия наук, Ин-т миров. лит. им. А. М. Горького ; редкол. : М. И. Щербакова [и др.]. – Москва : ИМЛИ РАН, 2019. – Вып. 2. – С. 315–329.
- Якавенка, Н. В. Вобразы гістарычных асоб ва ўсходнеславянскай прозе пачатку ХХІ стагоддзя / Н. В. Якавенка // Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія ; навук рэд. У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – С. 323–399.
Навукова-папулярныя выданні
- Янка Купала / уклад. Н. Якавенка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 383 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).
- Якуб Колас / уклад. Н. Якавенка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 335 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).
Публікацыі ў навуковых выданнях ВАК
- Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя / Н. В. Якавенка // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2013. – № 2. – С. 99–103.
- Якавенка, Н.В. Аўтапераклад «Віленскіх камунараў» як знакавы дакумент эпохі (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) / Н. В. Якавенка // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2013. – № 4. – С. 98–102.
- Якавенка, Н. Прыклад хуткага росту: аўтапераклады Аркадзя Куляшова / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2014. – № 2. – С. 6–8.
- Якавенка, Н. Васіль Быкаў у рускамоўнай кніжнай прасторы: праблема адэкватнасці / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2014. – № 6. – С. 12–15.
- Якавенка, Н. Справа дзяржаўнай важнасці: пераклад аповесці «Адшчапенец» Якуба Коласа на рускую мову / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2014. – № 11. – С. 8–11.
- Якавенка, Н. В. Спецыфіка мастацкага мадэлявання твора сродкамі іншай мовы (на прыкладзе перакладаў рамана І. Мележа «Мінскі напрамак») / Н. В. Якавенка // Доклады Нац. акад. наук Беларуси. – 2014. – Т. 58. – № 6. – С.112–118.
- Якавенка, Н. В. Мастацкі пераклад ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму / Н. В. Якавенка // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2015. – № 1. – С. 83–89.
- Якавенка, Н. Апавяданні Янкі Брыля і Івана Навуменкі ва ўсходнеславянскай моўнай прасторы: фенаменалагічны падыход / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2015. – № 9. – С. 16–21.
- Якавенка, Н. Аналіз мастацкага перакладу «Апокрыфа» Максіма Багдановіча ў адпаведнасці з прынцыпамі рэцэптыўнай эстэтыкі / Н. Якавенка // Полымя. – 2015. – № 9. – С. 124–130.
- Якавенка,Н. «Сарамлівасць формы» арыгінала і перакладаў «Хатынскай аповесці» Алеся Адамовіча / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2015. – № 11. – С. 18–21.
- Якавенка, Н. Шчырасць аўтарскага пачуцця ў творах і перакладах Анатоля Кудраўца / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2016. – № 1. – С. 25–28.
- Якавенка, Н.В. Мастацкі пераклад з блізкароднасных моў у святле рэцэптыўнай эстэтыкі / Н. В. Якавенка // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2016. – № 1 – С. 86–91.
- Якавенка, Н. В. Спецыфіка мастацкага перакладу з блізкароднасных моў: тэарэтычны аспект / Н. В. Якавенка // Доклады Нац. акад. наук Беларуси. – 2016. – Т. 60. – № 2. – С. 105–111.
- Якавенка, Н. В. Мастацкая рэлевантнасць эпізоду ў перакладах рамана Івана Шамякіна «Сэрца на далоні» / Н. В. Якавенка // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – № 3 – 2016. – С. 95–101.
- Якавенка, Н. Пісьменніцкі пераклад як мастацкае мадэляванне свету / Н. Якавенка // Полымя. – 2016. – № 4. – С.131–144.
- Якавенка, Н. Перакладчык як чытач мастацкага твора / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2016. – № 5. – С. 23–26.
- Якавенка, Н. Год за пяць: літаратурныя карціны свету пачатку ХХІ стагоддзя / Н. Якавенка // Полымя. – 2017. – № 4. – С. 96–105.
- Якавенка, Н. Праблема «іміджу» беларускага паэта ў рускай літаратуры: на матэрыяле перакладаў «Іранскага дзённіка» Пімена Панчанкі / Н. Якавенка// Роднае слова. – 2017. – № 8. – С. 22–26.
- Якавенка, Н. Дыялог літаратур у еўрапейскім кантэксце: кампаратыўны аспект / Н. Якавенка // Полымя. – 2018. – № 5. – С. 120–126.
- Якавенка, Н. З гісторыі літаратурных вобразаў: французская тэорыя і славянская практыка / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2019. – № 1. – С. 21–24.
- Яковенко, Н. В. Философские вопросы художественного перевода / Н. В. Яковенко // Modern Humanities Success/Успехи гуманитарных наук. – 2019. – № 10. – С. 250–256.
- Яковенко, Н. В. Аллюзия на евангельские сюжеты в романах «Христос приземлился в Городне» В. Короткевича и «Мастер и Маргарита» М. Булгакова / Н. В. Яковенко // Studia Litterarum. – 2020. – Том 5. – № 1. – С. 212–227.
- Якавенка, Н. Спроба паразумецца: перакладчыцкая канцэпцыя і чытацкая рэцэпцыя ў практычным узаемадзеянні / Н. Якавенка // Białorutenistyka Białostocka. – 2021. – № 13 – S. 203–214.
- Якавенка, Н. Пра свой род і народ / Н. Якавенка // Полымя. – 2022. – № 3. – С. 138–140.
- Якавенка, Н. Пад «агульным парасонам» Вячаслава Рагойшы / Н.Якавенка // Полымя. – 2022. – № 8. – С. 135–138.
- Якавенка, Н. «Вялікія цені мінулага» ў сучаснай прозе ўсходніх славян / Н.Якавенка // Полымя. – 2023. – № 4. – С. 93–99.
- Якавенка, Н. В. Надзённыя праблемы беларускага перакладазнаўства / Н. В.Якавенка // Беларуская лінгвістыка. – 2023. – Вып. 90. – С. 149–150.
- Якавенка, Н. «Народжаны беларусам – беларусам застанецца»: нацыянальная адметнасць аўтарскіх перакладаў Васіля Быкава / Н. Якавенка // Роднае слова. – 2024. – № 5. – С. 27–29.