У Мінску 25 красавіка 2024 года на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў IV Рэспубліканскі педагагічны форум “Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз стварэнне этнакультурнага асяроддзя: педагагічны вопыт і выхаваўчыя практыкі ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
Супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выступілі з пленарнымі дакладамі: Т.В. Валодзіна з дакладам «Этнакультурны ландшафт і дзеці: практыкі, наратывы, сучаснае прачытанне» і Я.М. Сахута з дакладам «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ў выхаванні дзяцей і моладзі на аснове сістэмы духоўных каштоўнасцей».