Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

2018

«Бегла ліска каля лесу блізка…»: (з народнапаэтычнай спадчыны) = ««Ran a fox to a forest close…»: (from folk-poetry heritage) / уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 277, [1] с. : іл.
ISBN 978-985-08-2257-4.

У кнізе сабраны загадкі з найбольш яскравымі вобразамі, дадзены іх аналагі на рускай, украінскай і польскай мовах, а таксама пераклад на кітайскую і англійскую мовы. Кніга багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.

Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні. Вып. 5 / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 5. — Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2018. – 403 с.

Пяты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі і тэкстаграфіі. Значная частка прац у зборніку — гэта апрацаваныя архіўныя, а таксама этнаграфічныя лексічныя матэрыялы са спадчыны беларускіх народных гаворак ХІХ-ХХІ стст. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў з розных рэгіёнаў Беларусі прадстаўлена абмежавана. У тэкстаграфічную частку кнігі ўключаны галоўным чынам запісы з дзяржаўнага беларуска-расійскага, беларуска-польскага і беларуска-латышскага памежжа.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і іншыя звесткі. 
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» і з’яўляецца запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.

Белорусское концертно-исполнительское искусство современности: 1991-2016 / Т. Г. Мдивани [и др.] ; редкол.: А. И. Локотко, В. И. Жук, А. В. Гурко. — Минск : Беларуская навука, 2018. — 358 с.
ISBN 978-985-08-2348-9.

Работа посвящена творческой деятельности белорусских музыкантов, определивших расцвет национального концертно-исполнительского искусства в период формирования и становления государственного суверенитета. В поле зрения находится концертная практика пианистов, органистов, исполнителей на народных и духовых инструментах, а также хоровых и оркестровых дирижеров. В книге проводится мысль о том, что в 1991—2016 гг. в Беларуси была сформирована национально-самобытная музыкальная культура академического исполнительства, которая заняла важное место в европейском и мировом художественном пространстве.
Предназначена для профессиональных музыкантов, любителей музыки, учреждений образования культуры и искусства, а также для исследователей гуманитарного профиля и просвещенного человека.

Верещагина, А. В. Христианские праздники, обряды и таинства в Беларуси в прошлом и настоящем / А. В. Верещагина. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 351 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2339-7.

Сегодня в белорусском обществе, как и в прошлые столетия, основная передача христианских традиций у большей части верующего населения происходит во время праздничных богослужений в храмах, а также во время выполнения обрядов, которые сопровождают жизнь верующего человека, – крещения, венчания и отпевания. В работе показано то, что объединяет все христианские конфессии нашей страны, – обряды, праздники и таинства, которые, отличаясь в канонической трактовке каждой конфессии, за тысячелетний период существования на белорусской земле стали частью ее истории и культуры, приобрели особенности, связанные с белорусской традицией.
Будет интересна историкам, религиоведам, студентам вузов, учащимся гуманитарных гимназий, лицеев, колледжей, широкому кругу читателей, интересующихся историей становления и развития христианства на территории Беларуси.

Володина, Т. В. Русско-белорусский словарь сравнений / Т. В. Володина, В. М. Мокиенко. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 811 с.
ISBN 978-985-08-2312-0.

Русско-белорусский словарь сравнений охватывает по возможности полный состав сравнительных оборотов, включая мощный диалектный массив. Подготовлен по классическим параметрам европейской фразеографии: каждое устойчивое сравнение паспортизируется, дается стилистическая характеристика, приводятся развернутые дефиниции. Белорусская часть Словаря предлагает достаточно широкий набор эквивалентов, которые призваны помочь отобрать наиболее точный вариант.
Словарь продемонстрирует не только богатство выразительных средств русского и белорусского языков, но и позволит обогатить как устную, так и письменную речь. Кроме очевидной научной ценности Словарь имеет прикладное значение – для переводчиков, журналистов, всех, кто интересуется метким и острым словом.

Гарадніцкі, Я. А. Па абодва бакі тэксту: увасабленні, інтэрпрэтацыі / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 272 с.
ISBN 978-985-08-2260-4.

У манаграфіі асноўная ўвага звяртаецца на высвятленне праблемы аўтара і аўтарства ў літаратурнай творчасці, выяўленне ступені прысутнасці стваральніка літаратурнага твора ў тэксце, раскрыццё сувязей паэтыкі твора з аўтарскімі інтэнцыямі і светабачаннем. Тэкст літаратурнага твора разглядаецца як апасродкаванае звяно ў творчым дыялогу аўтара і чытача. Асобныя раздзелы прысвечаны аналізу паэтыкі і стылёвай характэрнасці твораў шэрагу беларускіх пісьменнікаў.
Адрасавана філолагам, літаратуразнаўцам, выкладчыкам ВНУ і студэнтам, усім, хто цікавіцца тэорыяй і гісторыяй літаратуры.

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. 

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць. Першая кніга 10-га тома выдання прысвечана цэнтру Віцебскай вобласці г. Віцебску, а таксама населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага і Верхнядзвінскага раёнаў.

Горбушина, И. Л. Исполнительская интерпретация фортепианного произведения: белорусский контекст / И. Л. Горбушина ; науч. ред. Т. Г. Мдивани. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 204 с.
ISBN 978-985-08-2254-3.

Книга посвящена белорусскому концертному пианизму, который рассматривается на основе актуальной концепции исполнительской интерпретации фортепианного произведения. Научная проблематика исследования зиждится на понимании интерпретационного исполнительства как объективной множественности трактовки аппроксимативных элементов нотного текста (динамики, агогики, артикуляции и др.) и отдельных аспектов музыкальной целостности как opus perfectum et absolutum.
Предназначена для музыкантов, педагогов, любителей музыки.

Грыневіч, Я. І. Беларускія пазаабрадавыя лірычныя песні / Я. І. Грыневіч. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 226 с., [4] л. іл.
ISBN 978-985-08-2299-4.

У манаграфіі на аснове шырокага кола апублікаваных і архіўных крыніц комплексна даследуецца істотна важны пласт духоўнай спадчыны беларускага народа – пазаабрадавыя лірычныя песні. Разглядаюцца праблемы генезісу і паэтыкі лірычных песень, выяўляецца карціна свету, характэрная для названай жанравай разнавіднасці, раскрываецца семантыка яе асноўных элементаў.
Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай Беларусі.

Зямлі, навекі блаславёнай: вершы супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / уклад., рэд. В. А. Максімовіч ; іл. А. І. Лакоткі. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 327 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2367-0.

У зборнік, прымеркаваны да Года малой радзімы і да 90-годдзя з дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, увайшлі вершы супрацоўнікаў (прафесійных паэтаў, а таксама аматараў мастацкага слова) гэтай найбуйнейшай навуковай установы краіны. Паэтычныя радкі, напісаныя ад шчырага сэрца, прысвечаны тэме Радзімы, любові да маці, падзеям вайны, асэнсаванню маральна-этычных праблем сучаснасці, прызначэнню чалавека на зямлі. Многія вершы друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі з захаваннем моўнага каларыту, дыялектных асаблівасцей, лексічнага складу і формы выказвання.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Ігнатоўскі, У. М. Выбранае / Усевалад Ігнатоўскі; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка ; навук. рэд. Іван Саверчанка. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 700 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя 2, Гістарычна-літаратурныя помнікі).
ISBN 978-985-08-2372-4.

Кнігу выдатнага беларускага гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага (1881–1931) склалі самыя значныя яго працы, у якіх раскрываецца беларуская мінуўшчына.
Дзевяноста сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Калядка, С. У. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі / С. У. Калядка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 350 с.
ISBN 978-985-08-2365-6.

У манаграфіі тэарэтычна асэнсоўваецца і канцэптуалізуецца роля эмоцыі ў паэтычным творы, распрацоўваецца метадалагічны інструментарый даследавання эматыўнасці на прыкладах твораў Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц. Эматыўнасць паэтычнага твора асэнсоўваецца ў некалькіх аспектах: апісваецца фенаменалогія эмоцый у суадносінах псіхічных працэсаў; разглядаецца эмацыянальнасць і эматыўнасць як аб’ект і спосаб адлюстравання; даследуюцца эмацыянальныя канцэпт, канцэптасфера, карціна свету як ментальныя сутнасці творчага працэсу; вывучаецца эмацыянальная сфера аўтара і эматыўныя тыпы творчай асобы; распрацоўваецца мадэль чытацкіх эмацыянальных рэакцый на твор; аналізуюцца механізмы рэпрэзентацыі эматыўнасці на розных узроўнях арганізацыі паэтычнага тэксту (стыль, жанр, кампазіцыя, сюжэт, сінтаксіс і інш.).
Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі і іншых гуманітарных дысцыплін.

Локотко, А. И. Маршруты белорусского туризма: историко-культурные ландшафты Беларуси / А. И. Локотко. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 319 с.
ISBN 978-985-08-2302-1.

Книга посвящена вопросам развития инфраструктуры туризма в Беларуси на основе историко-культурных ландшафтов, архитектурно-градостроительных объектов, агроусадеб, центров народных ремесел и промыслов, фольклорно-духовного наследия. Представлена научная картина формирования историко-культурных регионов в Беларуси. Введены локальные туристско-рекреационные районы. Книга содержит уникальные сведения о многочисленных хуторах, деревнях, селах, местечках с примерами местных мифологем и описанием окрестных ландшафтов. Дана атрибуция памятников архитектуры.
Книга богато иллюстрирована. Даны карты локальных районов с обозначением рекомендуемых объектов, маршрутами и тропами для туристического посещения. Адресована широкому кругу читателей.

Локотко, А.И. Мелодии и летопись эпох. По страницам истории белорусской культуры / А.И. Локотко. —  Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. — 165 с.: ил.

ISBN: 978-985-11-1073-1

В издании популярно освещается развитие белорусской культуры на протяжении многовекового формирования белорусской народности и белорусской нации. Показаны материальная и духовная культура города и деревни, всех слоёв населения, белорусская мифология, обрядность, фольклор. Автор рассматривает достижения современной национальной культуры, в том числе в контексте общемировой. В книге содержится богатый иллюстративный ряд. Издание адресовано работникам учреждений культуры и образования, студентам, всем, кто интересуется белорусской культурой.

Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка : XVI Міжнар. з’езд славістаў (Бялград, 19–27 жніўня 2018 г.): дакл. беларус. дэлегацыі / Нац. акад. навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 429 с.
ISBN 978-985-08-2318-2.

Зборнік дакладаў «Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка» да XVI Міжнароднага з’езда славістаў уключае даследаванні беларускіх славістаў па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы. Тэматыка дакладаў ахоплівае шырокае кола традыцыйных і новых напрамкаў славістычных даследаванняў у краіне, якія праводзяцца ў межах апісальнага, параўнальна-гістарычнага і тыпалагічнага падыходаў з выкарыстаннем беларускага матэрыялу на шырокім славістычным фоне.
Для шырокага кола лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў і культуролагаў.

Народная проза Акцябршчыны / уклад., уступ. арт. А. М. Боганевай. Мінск : Беларуская навука, 2018. – 192 с. : іл. – (Фальклор нашага краю). 

ISBN 978-985-08-2258-1.

Зборнік прадстаўляе сабой сучасныя запісы (2004-2016 гг.) народнай прозы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, гістарычна Рудабельскага краю. Кніга прэзентуе ўсе вядомыя жанры народнай прозы і розныя жанравыя разнавіднасці казкі, наратывы народнай Бібліі, легенды, паданні, былічкі, легенды-былічкі і легендарныя апавяданні, вусныя бытавыя апавяданні. Акрамя таго, у зборнік уключаны размовы з носьбітамі традыцыі на самыя важныя светапоглядныя тэмы, а таксама малітвы, прыгаворы, прыказкі і прымаўкі.
Разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, моваведаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца лакальнымі праяўленнямі народных традыцый.

Песні Велеўшчыны ў запісах Міколы Залатухі : з электронным дадаткам / уклад., уступ. арт. і паказ. Т. В. Валодзінай ; запіс тэкстаў М. Залатухі ; падрыхт. аўдыядыска С. Лісіцы. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 247 с. : іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD=ROM). – (Фальклор нашага краю).
ISBN 978-985-08-2282-6.

У зборніку сабраны народныя песні, запісаныя ў 1980-я – пачатку 1990-х гадоў у вёсцы Велеўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці вядомым беларускім мастаком і рэстаўратарам Міколам Залатухам. Песні, упарадкаваныя згодна з бегам каляндарнага часу і сямейнымі ўрачыстасцямі, а таксама лірыка дэманструюць цэлы свет уяўленняў, мар, ведаў, пачуццяў беларускіх сялян. Шэраг песень прадстаўлены ў жывым гучанні на аўдыядыску адпаведна з парадкам размяшчэння ў асноўным тэксце. Зборнік аздоблены малюнкамі Міколы Залатухі.
Будзе цікавы фалькларыстам, этнографам, дыялектолагам, усім, хто неабыякавы да народнай спадчыны.

Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі: (з адвечнай мудрасці народнай) / уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. мову Ван Цінфэнa, А. В. Раманоўскай. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 135 с.
ISBN 978-985-08-2290-1.

Гэта кніга – вынік першага навуковага форуму вучоных-гуманітарыяў Беларусі і Кітая, які адбыўся ў верасні 2015 года ў Шанхаі і Пекіне. У анталогіі сабраны найбольш тыповыя прыказкі і прымаўкі беларускай мовы і дадзены іх пераклад на кітайскую мову. Каштоўнасцю выдання з’яўляецца яго багатае мастацкае афармленне.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.

Сарокіна, І. В. Феномен адыходу жыцця ў беларускай традыцыйнай культуры ў ХІХ – пачатку ХХІ ст. / І. В. Сарокіна ; навук. рэд. А. В. Гурко. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 223 с.
ISBN 978-985-08-2321-2.

Упершыню ў беларускай этналогіі комплексна даследавана семантыка танатасу ў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага этнасу ў ХІХ – пачатку ХХІ ст. На падставе шырокага кола крыніц ахарактарызавана сістэма ўяўленняў адносна феномена адыходу жыцця, прааналізаваны найбольш распаўсюджаныя прыкметы і павер’і, прароцкія сны, якія прадвяшчалі надыход смерці, вылучана семантычнае поле пахавальна-памінальнай абраднасці. Асобна разглядаецца семантыка прадметна-рэчавага кода, колеру, памінальнай ежы.
Прызначана гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, краязнаўцам, студэнтам вузаў і шырокаму колу чытачоў.

Сержпутоўскі, А. К. Палешукі-беларусы : этнаграфічны нарыс / пер. з рус. і камент. Сяргея Грунтова ; падрыхтоўка тэксту, іл. і паслясл. Алега Лысенкі. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 173 с.
ISBN 978-985-08-2320-5.

Кніга прадстаўляе першае беларускае выданне рукапісу А. К. Сержпутоўскага (1864–1940) «Палешукі-беларусы», створанага ў 1908 г. для Расійскага этнаграфічнага музея, дзе ён захоўваецца да цяперашняга часу разам з іншымі рукапісамі, калекцыямі і фотаархівам славутага этнографа. Выданне ўтрымлівае створаныя для яго аўтарам малюнкі і чарцяжы, а таксама падборку аўтарскіх фотаздымкаў 1910 г. з экспедыцыі ў Цэнтральнае Палессе.
Кніга будзе цікава этнографам, гісторыкам, краязнаўцам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнай культурай, спадчынай Беларусі і Палесся.

Тяпкова, А. И. Местечки Беларуси. Этнологическое исследование / А. И. Тяпкова. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 189 с.
ISBN 978-985-08-2288-8.

Монография посвящена исследованию этнокультурного развития такого сложного и многогранного явления белорусской истории, как местечки. На основе собственных полевых этнографических материалов, архивных и опубликованных источников автор прослеживает особенности эволюции материальной культуры и этнокультурной специфики местечек Беларуси в указанный период, выявляет тенденции развития населенных пунктов, которые в прошлом имели статус местечек.
Книга адресована этнографам, историкам, краеведам, студентам вузов, широкому кругу читателей, интересующихся историей и культурой Беларуси.

Цмыг, Г. П. Европейский хоровой концерт. История. Теория. Практика / Г. П. Цмыг. – Минск: Беларуская навука, 2018. – 412 с.
ISBN 978-985-08-2305-2.

Книга посвящена хоровому концерту как целостному жанрово-стилевому феномену в ракурсе его онтологии, морфологии и исполнительского практикума в контексте эволюции музыки европейской академической традиции. Анализ европейского хорового концерта осуществляется на материале музыки западно- и восточноевропейских композиторов, включая белорусских. Предлагаемая автором концепция становления и развития общеевропейского хорового концертного стиля нова по сути и в определенной степени меняет сложившуюся научную картину бытия академической музыки.
Предназначена для музыкантов-профессионалов – исследователей, исполнителей, дирижеров, хормейстеров, артистов хора, преподавателей, студентов вузов и ссузов искусств, а также для любителей музыки и специалистов в области гуманитарных наук.

Цыхун, Г. А. Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў : выбраныя працы / Генадзь Цыхун ; уклад. Я. В. Волкава ; уступ. арт.: М. П. Антропаў, С. М. Запрудскі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2018. — 315 с.
ISBN 978-985-08-2246-8.

У кнізе даследуюцца праблемы арэальнай лінгвістыкі, гістарычных моўных сувязяў, сацыялінгвістыкі, этымалогіі, тэрміналогіі, мінулае і сучаснае беларускай мовы. Зборнік змяшчае 52 артыкулы, біяграфічны нарыс пра аўтара, прадметны паказальнік.
Адрасавана філолагам, гісторыкам і ўсім тым, хто цікавіцца этымалогіяй, гісторыяй беларускай мовы на шырокім славянскім фоне.

Чарнова, К. А. Гімнаграфія праваслаўнага богаслужэння ў беларускай музычнай культуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя / К. А. Чарнова ; навук. рэд. Т. С. Якіменка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 326 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2253-6.

У манаграфіі прадстаўлена панарама стылявога ўвасаблення гімнаграфіі праваслаўнага богаслужэння і разнастайнасць яе праяў у музычнай культуры Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Упершыню раскрываецца спектр музычных адаптацый корпуса сакральных тэкстаў у розных асяродках духоўна-рэлігійнага і сацыяльна-культурнага жыцця – храмавай богаслужбовай практыцы, канцэртным выканальніцтве, этнапесеннай традыцыі, аўтарскай (рэгенцкай і кампазітарскай) творчасці.
Адрасавана спецыялістам-музыколагам, культуролагам, этнамузыколагам, выкладчыкам і студэнтам музычных і агульнагуманітарных ВНУ, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі музычнай культуры Беларусі, яе гісторыяй і сучаснасцю.

Ярмалінская, В. М. Сцэнаграфія Беларусі: гісторыя і сучаснасць / В. М. Ярмалінская ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 375 с.
ISBN 978­-985-­08-­2338-­0.

Манаграфія ўяўляе сабой першае абагульняючае даследаванне развіцця мастацтва сцэнаграфіі Беларусі ад яго вытокаў да нашых дзён. Аўтарам упершыню ў тэатразнаўстве разглядаецца прафесійная сцэнаграфія розных відаў тэатра: драматычнага, музычнага і лялечнага. У прадстаўленай навуковай рабоце феномен сцэнаграфіі заключаецца перш за ўсё ў самой асобе ма­ стака, у яго бачанні і рашэнні сцэнічнай прасторы. Даследаванне свядома накіравана да дэтальнага аналізу шэрагу канкрэтных работ вядомых сцэнографаў: Аскара Марыкса, Івана Ушакова, Армэна Грыгар’янца, Барыса Герлава на, Яўгена Чамадурава, Паўла Масленікава, Яўгена Лысіка, Эрнста Гейдэбрэхта, Аляксандра Касцючэнкі, Аліны Фаміной, Валерыя Рачкоўскагаі іншых.
Адрасуецца мастацтвазнаўцам, гісторыкам, культуролагам, практыкам тэатра, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі айчыннай сцэнаграфіі.
Матэрыялы могуць быць выкарыстаны ў навукова­фондавай, навукова­асветніцкай дзейнасці музеяў.

Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына / А. В. Ярушэвіч ; уклад., уступ. арт. І. У. Галуза; навук. рэд. В. М. Курцова; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нац. архіў Рэспублікі Беларусь. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 351 с.
ISBN 978-985-08-2373-1.

«Расейска-беларускі слоўнік» А. В. Ярушэвіча захоўваецца ў рукапісе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваны да выдання слоўнік пасля апрацоўкі змяшчае звыш 13 тыс. рэестравых адзінак. Гэта пераважна агульнавядомая лексіка, якую аўтар збіраў і сістэматызаваў на працягу 1907–1918 гг.
Праца разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.

belБеларуская мова