Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

21 лютага 2024 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Назва дыктоўкі — "Памяць і гонар".

З вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Дыктоўка прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Найвялікшая каштоўнасць для чалавека - жыць пад мірным небам. Працаваць, вучыцца, ствараць сям'ю, нараджаць і выхоўваць дзяцей. Адпаведны тэкст падбіраўся з улікам гэтай знамянальнай даты. Мэта нашай дыктоўкі - праверка ўзроўню валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы. Гэта магчымасць звярнуць увагу на прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Адчуць энергію і самабытнасць роднай мовы, адчуць смак і водар беларускага слова, а таксама прадэманстраваць сваю любоў і павагу да нашай Радзімы, да нашай зямлі, гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны, якую стварыў народ", — адзначыў Ігар Лявонавіч у сваім выступленні.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

belБеларуская мова