Новае выданне «Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій» прэзентуюць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 23 лютага. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.
"У пятніцу адбудзецца прэзентацыя нашага новага выдання "Ад першых граматык да сучасных інфармацыйных тэхналогій". У прэзентацыі прымуць удзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Мы раскажам пра невядомыя старонкі творчасці першага аўтара беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча і сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім быў створаны першы ў гісторыі арфаэпічны слоўнік беларускай мовы", - расказаў Ігар Капылоў.
Тэкст і фота з сайта: БелТА. Беларускае тэлеграфнае агенцтва