Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Вагнер (Шацёр-Шалюта) Святлана Андрэеўна

Старшы навуковы супрацоўнік сектара камп’ютарнай лінгвістыкі
аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа,
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +375 (17) 270-04-72
E-mail: bnkorpus@gmail.com

Нарадзілася 18.10.1981 г. у г. Гомелі.

У 1999 годзе скончыла Гомельскі абласны ліцэй (клас руска-беларускай філалогіі), у 2004 г. – філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць – руская мова). У 2005 г. – магістратуру БДУ (атрымала ступень магістра гуманітарных навук).

Працягвала навучанне ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (2005-2011 гг.), які пазней стаў называцца “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі”. Тэма кандыдацкай дысертацыі: "Фірмонімы Беларусі ў структурна-семантычным, словаўтваральным і функцыянальным аспектах”, навуковы кіраўнік – к.ф.н., дацэнт, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў.

Пасля заканчэння аспірантуры пачала працу на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі, сектар камп’ютарнай лінгвістыкі). У перыяд 2015–2018 гг. з’яўлялася рэдактарам праграмы “Раніца. Студыя добрага настрою” на тэлеканале СТБ (ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”).

Падчас працы ў інстытуце займалася ўдакладненнем і ўпарадкаваннем слоўнікавага рэестра новага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Вяла працу па вызначэнні лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў, па размеркаванні прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у электроннай базе, праводзіла працу па пашпартызацыі тэкстаў корпуса новага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Для ўключэння ў лексікаграфічную базу для новага фундаментальнага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы рыхтавала электронныя версіі твораў беларускіх пісьменнікаў.

У 2015 годзе працавала ў складзе часовага навуковага калектыву, дзе даследавала тэму карэляцыі рускамоўных і беларускамоўных эргонімаў Беларусі. У 2016 годзе ў рамках праграмы “Руская і беларуская мовы як дынамічныя і ўзаемадзейныя сістэмы” распрацавала тэму “Варыянты напісання паўторных кампанентаў у назвах фірм Беларусі”.

Сфера навуковых інтарэсаў: камп’ютарная лінгвістыка, перакладная лексікаграфія, фірмонімы.

Асноўныя публікацыі

  1. Шацёр-Шалюта, С.А. Да праблемы стандартызацыі назваў гандлёва-камерцыйных і прамыслова-вытворчых аб’ектаў / С.А. Шацёр-Шалюта // Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы: матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 24-25 кастрыч. 2006 г. / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі; нав. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Права і эканоміка, 2006. – С. 132 – 134.
  2. Шатёр-Шелюто, С.А. Социолингвистический аспект функционирования названий фирм города Минска: билингвальное сосуществование фирмонимов / С. А. Шатёр-Шелюто // Язык и социум: материалы VII Междунар. науч. конф., Минск, 1-2 дек. 2006 г.: в 2 ч. / Бел. гос. ун-т; под общ. ред. Л.Н. Чумак. – Минск: РИВШ, 2007. – Ч. 1. – С. 139-142.
  3. Шацёр-Шалюта, С. А. Лiнгвiстычныя асаблiвасцi намiнацыi турыстычных фiрм г. Мiнска / С. А. Шацёр-Шалюта // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2007. – № 3. – С. 73–77.
  4. Шацёр-Шалюта, С. А. Спосабы ўтварэння беларускіх фірмонімаў (на прыкладзе назваў медыцынскіх, будаўнічых і транспартных прадпрыемстваў) / С. А. Шацёр-Шалюта // Беларуская лінгвістыка / НАН Беларусi, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовы і літ. – Мінск, 2010. – Вып. 64. – С. 88–96.
  5. Шацёр-Шалюта, С. А. Фірманімія Беларусі ў лінгвістычным і прававым аспектах / С. А. Шацёр-Шалюта // Молодежь в науке – 2009 : прил. к журн. «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» : в 5 ч. / НАН Беларуси, Совет молодых ученых НАН. – Минск, 2010. – Ч. 2 : Серия гуманитарных наук редкол.: А. А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. – С. 329–334.
  6. Шатёр-Шелюто, С.А. Эволюция названий производственно-коммерческих и промышленных предприятий Беларуси / С.А. Шатёр-Шелюто // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: Мат. Міжнар. навук. канф. Мінск, 20 красавіка 2010 г. / Iнстытут  мовы і літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; рэдкал.: I.Л. Капылоў [і інш.]. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. – С. 108-114.
  7. Шацёр-Шалюта, С.А. Назвы камерцыйных прадпрыемстваў у сістэме эргонімнай лексікі / С.А. Шацёр-Шалюта // Мова – Лiтаратура – Культура: матэрыялы VI Міжнар. навук. канф., Мінск, 28-29 кастрыч. 2010 г. У 2 ч. Ч.1 / Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2011. – С. 278 – 283.
  8. Шатёр-Шелюто, С.А. Современные тенденции в области номинации производственных предприятий Беларуси / С. А. Шатёр-Шелюто // Язык и социум: материалы IХ Междунар. науч. конф., Минск, 3-4 дек. 2010 г.: в 2 ч. Ч. 2 / редкол.: И.С. Ровдо (пред.) и др.; под общ. ред. Л.Ф. Гербик. – Минск: Изд. Центр БГУ, 2011. – С. 178-181.
  9. Шацёр-Шалюта, С. А. Некаторыя аспекты сістэматызацыі беларускіх фірмонімаў ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя / С. А. Шацёр-Шалюта // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: Д. В. Дзятко (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 323–325.
  10. Шатёр-Шелюто, С.А. Лексико-семантическая характеристика названий транспортных фирм Беларуси / С. А. Шатёр-Шелюто // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : зб. навук. арт. : у 2 ч. / Брэсц. дзярж. ун-т ; рэдкал.: М. І. Новік [і інш.]. – Брэст, 2012. – Ч. 2. – С. 164–169.
  11. Шатёр-Шелюто, С.А. Ужыванне вялікай і малой літар у складаных беларускіх фірмонімах / С.А. Шацёр-Шалюта // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, Мінск, 20–21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.]; пад агул. рэд. М.Р. Прыгодзіча. – Мінск, 2012. – С. 149–151.
  12. Шацёр-Шалюта, С.А. Каларыстычнае светаўспрыманне беларусаў на падставе аналізу фірмонімаў і фразеалагічных адзінак / С.А. Шацёр-Шалюта  //  Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акад. А.І. Падлужнага) : зб. матэрыялаў  Міжнар. навук. канф., Мінск, 28–29 кастр. 2015 г. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. ; адк. рэд. В. П. Русак. – Мінск: Права і эканоміка, 2015. – С. 334 – 339.
  13. Шацёр-Шалюта, С. А. Спосабы перадачы назваў на блізкароднасных мовах (на прыкладзе фірмонімаў Беларусі) / С. А. Шацёр-Шалюта // Язык и социум : материалы Х Междунар. науч. конф., Минск, 15–17 окт. 2015 г. / Белорус. гос. ун-т ; под общ. ред. Л. Ф. Гербик. – Минск, 2016. – С. 107–110.
  14. Шатёр-Шелюто, С. А. Варианты написания повторяющихся компонентов в названиях фирм Беларуси / С. А. Шатёр-Шелюто // Роль культурного наследия в современных этнополитических, этнообразовательных, этноконфессиональных процессах : материалы Всерос. с междунар. участием науч.-практ. интернет-конф., Саранск, 21–26 нояб. 2016 г. / Мордов. гос. пед. ин-т ; редкол.: С. В. Першин (отв. ред.) [и др.]. – Саранск, 2017. – С. 250–254.
  15. Вагнер, С. А. Фірмонімная прастора Беларусі. Частотныя памылкі і недарэчнасці: шляхі іх выпраўлення / С. А. Вагнер // Беларуская лінгвістыка / НАН Беларусi, Цэнтр даслед. Беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовы і літ. – Мінск, 2017. – Вып. 78. – С. 128–135.
  16. Вагнер, С. А. Спецыфічныя спосабы словаўтварэння фірмонімаў / С. А. Вагнер // Беларуская лінгвістыка. – Вып. 81. – 2018 г. – c. 98–104.
  17. Вагнер, С. А. Фирмонимы Беларуси в структурно-семантическом, словообразовательном и функциональном аспектах / С. А. Вагнер // автореф. дис. … канд. филол. наук : 10.02.02 / С.А. Вагнер ; НАН Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. – Минск, – 25 с.
  18. Вагнер, С. А. Фирмонимы Беларуси в структурно-семантическом, словообразовательном и функциональном аспектах / С. А. Вагнер // дис. … канд. филол. наук : 10.02.02 / С.А. Вагнер ; НАН Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. – Минск, – 248 с. (рукопись)
  19. Вагнер С.А. Эргонімы vs урбонімы. Тэрміналагічны апарат эргонімнай лексікі / С.А. Вагнер // Сучасныя праблемы анамастыкі : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў; адк. рэд. А. М. Лапцёнак, В. У. Міцкевіч, В. А. Шклярык. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып.1. – с. 27–31.
  20. Вагнер, С., Трутчанка, А. Працэс адаптацыі запазычанняў на прыкладзе першай кнігі твора З. Бядулі “Язэп Крушынскі” (рэдакцыі 1929 і 1931 гг.) // зборнік навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі” / Брэсц. дзярж. ун-т ; пад рэд. Ю.М. Чагайды. – Брэст : БрДТУ, 2022. – С. 44–47.
belБеларуская мова