Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч
Загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі
аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
E-mail: bnkorpus@gmail.com
Нарадзіўся ў 1974 г. у г. Жлобіне Гомельскай вобласці. У 1991 г. скончыў СШ №2 г. Жлобіна. У 1998 г. – факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
З 2000 г. працуе ў Інстытуце мовазнаўства – спачатку ў аддзеле славістыкі і тэорыі мовы, з 2011 г. – у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі, а з 2017 г. узначаліў новаствораны сектар камп’ютарнай лінгвістыкі.
Прымаў удзел у шэрагу буйных лексікаграфічных і мовазнаўчых праектаў:
2006-2008 гг. – адзін з укладальнікаў і рэдактараў манаграфіі “Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся. Атлас. Слоўнік” (у межах тэмы “Лексічная дыферэнцыяцыя гаворак Беларускага Палесся”);
2008-2009 гг. – адзін з укладальнікаў корпуса акадэмічнай беларускай мовы Corpus Albaruthenicum (сумесна з БНТУ ў межах міжнароднага праекта ВаlticGrid-ІІ). Першы публічны корпус беларускай мовы (даступны па адрасе: http://grid.bntu.by/corpus/);
2009 г. – В.Л. Вярэніч “Палескі архіў” (картаграфаванне і ўкладанне індэксу);
2009 г. – адзін з укладальнікаў “Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона”;
2010 г. – уклаў “Беларуска-англійскі размоўнік = English-Belarusian Phrasebook”;
2011 г. – рэдактар выдання “Пераклады з твораў Л.М. Талстога на гаворкі Палесся” / складальнік Ф.Д. Клімчук;
2011-2013 гг. – навуковы кіраўнік міжнароднага праекта “Корпусныя супастаўляльныя даследаванні рускай і беларускай моў і распрацоўка паралельных электронных корпусаў” (сумесна з Інстытутам рускай мовы імя В.В. Вінаградава РАН). У выніку праекта быў створаны паралельны электронны беларуска-рускі корпус тэкстаў (даступны па адрасе:
2015 г. – адзін з укладальнікаў “Лінгвістычнага мікраатласа Тураўшчыны”;
2019-2020 гг. – адзін з укладальнікаў выдання “Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік = 汉白白汉词典” (даступны па адрасе: https://iml.belcentre.by/kit/index.html);
2020-2021 гг. – рэдактар электроннага выдання “Слоўніка беларускай мовы” І. Насовіча (даступны па адрасе: https://belarus.github.io/Slouniki-Nasovic/index.html).
2021-2025 гг. – адзін з укладальнікаў вялікага “Кітайска-беларускага слоўніка”.
2023-… гг. – адзін з укладальнікаў беларускай часткі шматмоўнага тэзаўруса AGROVOC Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У межах працы сектара займаецца развіццём Нацыянальнага корпуса беларускай мовы (выконваецца планавая тэма «Распрацоўка “Электроннага корпуса тэкстаў беларускай мовы 1918-1941 гг.”») і лексіка-граматычнай базы беларускай мовы (266 тыс. парадыгмаў), а таксама стварэннем аўтаматычнага фанетычнага канвертара і сінтэзу беларускага маўлення на базе ўласных распрацовак.
Сфера навуковых інтарэсаў: камп’ютарная лінгвістыка, дыялекталогія, перакладная лексікаграфія, славістыка.
Асноўныя публікацыі