Лічбавыя тэхналогіі могуць дапамагчы захаваць не толькі лексіку беларускай мовы, але і яе непаўторнае гучанне. Як гэта робіцца, 19 лютага журналістам расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Аблічбоўка аўдыязапісаў маўлення нашых продкаў, пачынаючы з XIX стагоддзя і да сучаснасці, і стварэнне фанетычных аўдыядапаможнікаў па беларускай мове стане добрай дапамогай у яе засваенні. "Кожны год у свеце знікаюць нацыянальныя мовы, а менавіта яны з'яўляюцца ключом да разумення духоўных асноў нацый», — адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў. — Таму мы павінны берагчы і папулярызаваць сваю родную мову".
Тэкст з сайта: Агенцтва «Мінск-Навіны»
Фото: прэс-цэнтр Дома прэсы