З мэтай папулярызацыі навуковых ведаў у рэгіёнах і па запрашэнні сеткі гомельскіх бібліятэк у г. Гомелі 23 красавіка 2024 г. адбылася публічная лекцыя загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяны Васільеўны Валодзінай "Чалавек і кот: сустрэчы на мяжы светаў".
Праз прызму семантыкі і функцый фальклорнага вобраза ката разгледжана шырокае кола пытанняў узаемаадносін чалавека і жывёлы ў традыцыйнай культуры.