Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс вечарыны памяці, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння А.Ц. Аўдзеева, кінааператара, заслужанага работніка культуры Беларусі

Вечарына памяці да 100-годдзя Алега Ціханавіча Аўдзеева, кінааператара, заслужанага работніка культуры Беларусі (15.06.1926-08.01.2025).

Алег Ціханавіч Аўдзееў – выдатны беларускі кінааператар, заслужаны работнік культуры Беларусі (1976). У 1956–1993 гады працаваў кінааператарам на кінастудыі "Беларусьфільм". Ён зняў такія вядомыя фільмы, як "Дзяўчынка шукае бацьку", "Крыніцы", "Ваўчыная зграя", "Дачка камандзіра", "Раман імператара" і інш. Яго працы адрозніваліся глыбокім разуменнем чалавечых эмоцый і ўменнем перадаць іх выразнай візуальнай мовай.

Арганізатары: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва; Беларускі саюз кінематаграфістаў; аддзел экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адрас і час правядзення мерапрыемства: г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4;

15 чэрвеня 2026 г. у 15.00.

belБеларуская мова