Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс лекцыі «Неглюбскі строй: ад архаікі да сучаснасці»

Мастацкі музей запрашае ўсіх, хто цікавіцца традыцыйным беларускім мастацтвам, на лекцыю, прысвечаную культурным вытокам і эвалюцыі развіцця традыцыі неглюбскага строя — ад ранніх формаў да сучаснага гучання і практык захоўвання.

Як складваліся асновы традыцыі, якія гістарычныя працэсы паўплывалі на яе трансфармацыю і чаму сёння неглюбскі строй працягвае захоўваць сваю каштоўнасць і актуальнасць у культурным жыцці? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажа Ірына Смірнова — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

10 чэрвеня 2026 года (серада), 15:00.

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея (Леніна, 20).

belБеларуская мова