Нацыянальны мастацкі музей запрашае на лекцыю "Неглюбка: любімае Богам месца. Гісторыя даўжынёю ў 300 гадоў".
Ірына Смірнова – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, раскажа пра…
- фарміраванне дзівоснай тэкстыльнай традыцыі, прызнанай сёння аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
- гісторыю вёскі, вядомай паводле пісьмовых крыніц з сярэдзіны 17 ст.;
- важныя гістарычныя падзеі, якія аказалі непасрэдны ўплыў на станаўленне яркай мастацкай традыцыі беларусаў Падняпроўя.
1 ліпеня 2026 года (серада), 15:00
Выставачны корпус (К. Маркса, 24, трэці паверх).