Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Бараноўскі, А. В. Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным  уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.)

Бараноўскі, А. В. Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.) / А. В.Бараноўскі. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 176 с. : іл.
ISBN 978-985-08-3108-8.
 
У манаграфіі праведзена комплекснае даследаванне месца і ролі Віцебскай губерні ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі. Ахарактарызаваны змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу губерні, якія адбываліся на працягу 1919–1924 гг. Адлюстраваны асаблівасці працэсу вяртання часткі тэрыторыі Віцебскай губерні ў склад БССР у 1924 г. На аснове ўпершыню ўведзеных у навуковы ўжытак архіўных дакументаў вызначаны дакладныя лініі дзяржаўнага размежавання паміж БССР і РСФСР на віцебска-веліжскім, віцебска-невельскім і полацка-себежскім участках.
Спадзяемся, выданне будзе карысным для навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, настаўнікаў, краязнаўцаў, студэнтаў і навучэнцаў – усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці.
belБеларуская мова