Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя кнігі Міколы Мікуліча “Максім Танк: асоба, паэзія, лёс”

У рамках ХХХІ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску ў адпаведнасці з планам Міністэрства культуры Беларусі 17 сакавіка на пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Мікуліча "Максім Танк: асоба, паэзія, лес" (Мінск: Беларуская навука, 2023. – 499 с.).

Вёў мерапрыемства старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. М. Мікуліч расказаў пра тое, што папярэднічала стварэнню кнігі, пра сваё знаёмства з М. Танкам, сустрэчах і гутарках з народным паэтам Беларусі, якія пакінулі незабыўныя ўражанні. Цікавым і павучальным быў аповед аўтара кнігі пра яго шматгадовую працу па выяўленні дакументаў і матэрыялаў, звязаных з творчай, грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю Максіма Танка, развіццём паэзіі Заходняй Беларусі і сучаснай беларускай літаратуры ў дзяржаўных і прыватных архівах, музеях і бібліятэках. Шмат пытанняў у прысутных выклікалі развагі М. Мікуліча пра ўнікальнасць творчай індывідуальнасці песняра Нарачы – унікальнасць чалавечага характару, жыццёвай біяграфіі і непасрэдна творчасці.

На прэзентацыі выступілі пісьменнікі Уладзімір Мазго, Наталля Саветная, Вольга Кавальчук, Лізавета Палеес і інш.

belБеларуская мова