Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця (да 90-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі) : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд.: Н. В. Паляшчук, Э. В. Ярмоленка. — Мн. : Беларуская навука, 2026. — 288 с.
У зборнік уключаны навуковыя артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 18-19 сакавіка 2025 г.), прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі. У іх разглядаюцца актуальныя праблемы гісторыка-лінгвістычных даследаванняў (эвалюцыя і функцыянаванне старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы, моўныя асаблівасці рукапісаў і старадрукаваных выданняў, распрацоўка лінгвістычнага корпуса старабеларускай мовы, гістарычная лексікалогія і анамастыка), а таксама пытанні лексікалогіі, тэрміналогіі і стылістыкі беларускай мовы ХХ-ХХІ стст.
Разлічаны на лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў, выкладчыкаў, аспірантаў, настаўнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам беларускай мовы.