Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сустрэча з супрацоўнікамі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

10 верасня 2026 года загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.В. Трафімчык у рамках Адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з супрацоўнікамі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Нагодай стаў Дзень народнага адзінства, які адзначаецца ў краіне 17 верасня.

Тэматыка выступлення ўключала кароткі гістарычны экскурс у папярэдні перыяд, калі беларускі народ быў раз'яднаны.

Удзельнікі сустрэчы пачулі аповед аб канкрэтных прыкладах барацьбы супраць чужой улады, аб эканамічным становішчы заходнебеларускага насельніцтва і развіцці асветы і культуры ў рэгіёне на працягу міжваеннага часу. У заключэнне А.В. Трафімчык адказаў на пытанні супрацоўнікаў Міністэрства.

belБеларуская мова