Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кінапаказ "Магія кінакадра"

3 верасня 2026 года ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з аншлагам адкрыўся чарговы кінасезон у межах праекта «Магія кінакадра», які арганізуецца ўжо трэці год запар і дэманструе гледачам экранныя творы з багатай калекцыі «Беларусьфільма».

Сезон пачаўся з карціны Іосіфа Шульмана «Крыніцы» (1964) – экранізацыі аднайменнага рамана Івана Шамякіна, які выступіў аўтарам сцэнарыя фільма.

У гэты раз адкрыццё кінасезона падтрымала кандыдат мастацтвазнаўства, уладальніца залатога медаля імя Юрыя Тарыча «За шматгадовы ўклад у развіццё беларускага кінематографа», загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Антаніна Карпілава, выступленні якой заўсёды вылучаюцца глыбінёй, маюць асаблівае значэнне для гледачоў. Антаніна Аляксееўна ўвяла прысутных у гістарычны кантэкст фільма, адзначыла бліскучыя акцёрскія работы, расказала пра асаблівасці здымак і доўгія пошукі артыста на галоўную ролю інтэлігентнага і стрыманага дырэктара сельскай школы Міхася Лемяшэвіча, якога ў выніку сыграў латышскі акцёр Эдуард Павулс.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова