10 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча маладых супрацоўнікаў і аспірантаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з намеснікам начальніка ўпраўлення фонаскапічных і лінгвістычных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аксёнавым Мікалаем Сяргеевічам. М. С. Аксёнаў выступіў з паведамленнем «Исследование речевой деятельности и ее продуктов в Государственном комитете судебных экспертиз Республики Беларусь», у якім расказаў пра сутнасць і задачы судовай лінгвістычнай і фонаскапічнай экспертызы, прадставіў іх прадмет і аб'екты, падкрэсліўшы, што ў правядзенні такога роду экспертыз на сучасным этапе функцыянавання Дзяржаўнага камітэта задзейнічаны асобы, якія валодаюць спецыяльнымі лінгвістычнымі ведамі.
Падчас сустрэчы было зададзена шмат пытанняў, адбылася ажыўленая і цікавая дыскусія.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі