Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Віншуем Любоў Пятроўну Кунцэвіч з юбілеем!

8 красавіка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі шчыра і сардэчна павіншавалі з 70-годдзем вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Любоў Пятроўну Кунцэвіч.
 
Усё працоўнае жыццё Любові Пятроўны прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук. У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа яна працуе з 1977 года. З 1978 г.па 1990 г. Л.П. Кунцэвіч працавала ў сектары рускай мовы, з 1990 па 1994 г. – на пасадзе вучонага сакратара Інстытута, з 1994 г. па 2010 г. – загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, з 2004 г. па 2014 г. – намеснік дырэктара Інстытута па навуковай рабоце. Зараз працуе на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
 
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
belБеларуская мова