Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Гарадніцкі, Я. «Творчы працэс у інтэрпрэтацыі беларускіх пісьменнікаў»

Гарадніцкі, Я. А. Творчы працэс у інтэрпрэтацыі беларускіх пісьменнікаў / Яўген Гарадніцкі; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 230 с.
ISBN 978-985-08-3406-5.

Асноўным прадметам даследавання манаграфіі з’яўляецца суадноснасць эстэтычных поглядаў пісьменнікаў з вынікамі іх творчай працы. Мастацкая рэфлексія беларускіх аўтараў аналізуецца як у дачыненні да створаных імі твораў, такі ў іх немастацкіх тэкстах. Такі падыход дае магчымасць непасрэдна азнаёміцца з «творчай лабараторыяй» пісьменніка. Разглядаецца мастацкі светапогляд беларускіх пісьменнікаў-класікаў, які складае аснову самаўсведамлення нацыянальнай літаратуры.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных дысцыплін, шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца загадкавым і прыцягальным светам літаратурнай творчасці.

belБеларуская мова