Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура»

Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура / У. Я. Аўсейчык, В. В. Афанасьева, Т. В. Валодзіна [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 495 с.
ISBN 978-985-08-3387-7.

Калектыўная манаграфія з'яўляецца комплексным даследаваннем гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова XVII – пачатак ХХІ ст.), асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры. Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц.

Прызначана для гісторыкаў, этнолагаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.

belБеларуская мова