Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Дарога да святыняў» у Мсціславе

21 жніўня 2026 года ў Мсціславе ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне рабочай групы па арганізацыі сустрэчы XXXIII экспедыцыі «Дарога да святыняў».

Таксама ў гэты дзень у цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча ўдзельнікаў раённага літаратурнага клуба з беларускімі пісьменнікамі. Падчас сустрэчы выступілі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыйнай паездцы: паэт і рэдактар Вадзім Спрынчан, фотамастак Аляксандр Лабада,  навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа  Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі  Аляксандр Лапата-Загорскі, а таксама літаратар, гісторык і  загадчык аддзела ўзаемасувязяў літаратур Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа  Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі  Анатоль Трафімчык. Свае вершы ўвазе гасцей таксама прадставілі ўдзельнікі аб'яднання «Литературный мир Мстиславщины».

Тэкст і фота з сайта: Mst life — Новости Мстиславля

belБеларуская мова