Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Маршрут XXXIII экспедыцыі «Дарога да святыняў» пройдзе праз Горкі

20 жніўня 2026 года ў райвыканкаме ў Горках прайшла нарада па арганізацыі сустрэчы XXXIII экспедыцыі «Дарога да святыняў». Гэтае мерапрыемства папярэднічае Дню беларускага пісьменства. Стартуе экспедыцыя ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Там будзе запалены Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй, які стане сімвалам духоўнага яднання і святла ведаў на ўсім шляху руху.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнік экспедыцыі навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі, а таксама загадчык аддзела ўзаемасувязяў літаратур Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык.

Тэкст і фота з сайта: Сетевое издание gorkiv.by

belБеларуская мова