Студэнты гуманітарнага факультэта ўстановы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай" прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Жанчына ў навуцы".
У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніг "Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст.".
Прэзентавала выданне яго аўтар – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры" доктар мастацтвазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вольга Папко.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал установы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай"