15 кастрычніка 2026 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (вул. Сурганава,15) адбудзецца круглы стол«Адкрыццё беларускага мастацтва: да 130-годдзя М. М. Шчакаціхіна», арганізатарам якога выступае Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
13 кастрычніка 2026 г. спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Шчакаціхіна (1896–1940) – таленавітага гісторыка, тэарэтыка і крытыка мастацтва, культуролага, педагога, стваральніка навуковай базы нацыянальнага мастацтвазнаўства. Вучоны праводзіў даследаванні па пытаннях тэорыі і практыкі розных галін беларускага мастацтва, здзяйсняў экспедыцыі, вывучаў архіўныя матэрыялы, выступаў у друку. Яго навуковыя інтарэсы былі вельмі шырокія: старабеларускі іканапіс, царкоўныя фрэскі, гравюра, старажытная сакральная і абарончая архітэктура, нумізматыка, сфрагістыка, слуцкія паясы і інш. З'яўляецца адным са стваральнікаў музейных збораў у Беларусі.
Праблемнае поле круглага стала:
- месца і роля М.М. Шчакаціхіна ў развіцці мастацтвазнаўства, нумізматыкі, музейнай справы;
- лёс М.М. Шчакаціхіна ў кантэксце эпохі;
- рукапісная спадчына М.М. Шчакаціхіна ў архівах і бібліятэках;
- мастацтвазнаўства і музеязнаўства ў БССР у 1920-я – 1930-я гады.