На канале "Культура" Беларускага радыё ў рубрыцы «Дрэва жыцця» Таццяна Іванаўна Кухаронак, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, расказвае пра Троіцу.
Троіца (Сёмуха) была завяршальным вясновым святам, аснову якога ў старажытнасці складалі культ расліннасці і культ продкаў. Святкавалася яна ў гонар заканчэння ўсіх вясновых работ.