Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Духоўна-асветніцкія сустрэчы

У гэтым годзе маршрут XXXIII навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» пройдзе па тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, а 2-3 верасня 2026 года экспедыцыя наведае Бярэзінскі раён.

Падчас праходжання маршруту ўдзельнікі экспедыцыі – святары, вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва – наведаюць храмы, навучальныя ўстановы, бібліятэкі і музеі, дзе правядуць духоўна-асветніцкія, літаратурныя і музычныя сустрэчы.

А ўжо 13 жніўня 2026 года Бярэзінскі раён з духоўна-асветніцкімі сустрэчамі ў калектывах Бярэзінскай гімназіі і Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі наведалі протаіерэй Аляксандр Пачопка, галоўны хавальнік Жыватворнага агню ад Труны Гасподняй на маршруце, Вадзім Спрынчан, паэт, член Саюза пісьменнікаў, Аляксандр Лабада, журналіст, фатограф, Ігар Шаладонаў – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Аляксандр Лапата-Загорскі (кіраўнік экспедыцыі) – навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Тэкст і фота з сайта: Бярэзінская панарама

belБеларуская мова