Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына»

У сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці 6-7 жніўня 2026 года прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына: рэгіянальнае і агульнанацыянальнае ў культуры і гісторыі краю», прысвечаная гісторыі і культуры краю.

Арганізатарамі маштабнага форуму выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа), а таксама Віцебскі абласны і Глыбоцкі раённы выканаўчыя камітэты.

Мерапрыемства сабрала настаўнікаў, навукоўцаў, краязнаўцаў і моладзь. Гасцямі сталі прадстаўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і кіраўніцтва раёна.

Што абмяркоўвалі? Унікальнасць Глыбоччыны і яе знакамітых землякоў: Паўла Сухога, Язэпа Драздовіча, Ігната Буйніцкага. Важнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны для будучых пакаленняў.

У рамках канферэнцыі даследчыкі, гісторыкі і краязнаўцы прадставілі свае працы, прысвечаныя ўкладу Ігната Буйніцкага ў тэатральнае мастацтва, а таксама ролі Глыбоччыны ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал «Глубокое-online» і «Веснік Глыбоччыны»

Падрабязная інфармацыя на сайце: Аддзел па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама

belБеларуская мова