20 жніўня 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыліся мерапрыемствы ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму «Экалагічная культура – адказнасць кожнага».
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння экалагічнай бяспекі ў Беларусі і выхавання беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў.
У цэнтры ўвагі апынуліся тэмы захавання лясных і балотных угоддзяў, прадухілення пажараў і аховы жывёльнага свету. Асобна спыніліся на практычных кроках, даступных для кожнага: бытавым сартаванні адходаў для падтрымання чысціні роднага горада і правілах адказнага абыходжання з жывёламі.