Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Да Дня беларускага пісьменства

20 жніўня 2026 года ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі прайшла пазнавальная і займальная сустрэча ў межах будучай 33-й Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй у кантэксце Дня беларускага пісьменства-2026, які сёлета прымае горад Касцюковічы нашай вобласці.

У Горацкі раён сёння з традыцыйнай місіяй у межах духоўнага мерапрыемства прыбылі ўдзельнікі Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі на чале з яе кіраўніком – навуковым супрацоўнікам аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі Аляксандрам Лапата-Загорскім.

На сустрэчу з горацкай аўдыторыяй у складзе работнікаў музея, бібліятэкі, устаноў культуры і школ горада і раёна, літаратараў, членаў народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» і яго кіраўніка, школьнікаў у выставачнай зале раённага гісторыка-этнаграфічнага музея прыйшлі Аляксандр Лабада, журналіст, фотамайстар, Вадзім Спрынчан, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Анатоль Трафімчык, загадчык аддзела ўзаемасувязяў літаратур Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН Беларусі.

Тэкст і фота з сайта: Сетевое издание gorkiv.by

belБеларуская мова