Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Знайсці забытае слова»

Госці радыё "Культура" — навуковы супрацоўнік сектара камп'ютарнай лінгвістыкі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вячаслаў Мартысюк і малодшы навуковы супрацоўнік Леў Глушыцкі.

Тэмы размовы:

  • Архіўныя таямніцы Інстытута мовазнаўства: унікальныя матэрыялы і рукапісы, якія дзесяцігоддзямі чакаюць сустрэчы з даследчыкам і чытачамі;
  • Залатыя часы мовазнаўства (1920-1930-я гады): чаму незавершаныя слоўнікі і працы таго часу з'яўляюцца ключом да разумення гісторыі нашай літаратурнай мовы;
  • Як архіўныя дакументы ператвараюцца ў электронныя рэсурсы і якую ролю ў вывучэнні мовы сёння адыгрывае штучны інтэлект;
  • Паляванне на жывое слова: дыялекталагічныя экспедыцыі, унікальныя картатэкі і аўдыязапісы, якія захоўваюць галасы нашых продкаў;
  • Феномен кітабістыкі: разгадванне таямніц рукапісаў беларускіх татараў.
belБеларуская мова