Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Пастаўшчына»

24-25 верасня 2026 года Пастаўскі край стаў цэнтрам прыцягнення для вядучых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, архівістаў, лінгвістаў, педагогаў і школьнікаў-даследчыкаў. Тут адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Пастаўшчына: рэгіянальнае і агульнанацыянальнае ў культуры і гісторыі краю».

Арганізавалі канферэнцыю Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, раённы выканаўчы камітэт.

Удзельнікамі канферэнцыі былі знакамітыя ўраджэнцы Пастаўшчыны: акадэмік НАН Беларусі Зянон Лоўкіс, член-карэспандэнт НАН Беларусі Андрэй Майсяёнак, дырэктар Інстытута мовазнаўства кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў.

Тэкст і фота з сайта: Путеводитель по новостям Поставщины

belБеларуская мова