Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кіналекторый «Золотая коллекция Льва Голуба: Миколка»

11 сакавіка 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час», прысвечанае стагоддзю беларускага кіно, пад назвай «Золотая коллекция Льва Голуба: Миколка» з дэманстрацыяй поўнаметражнага ігравога фільма «Міколка-паравоз» (Беларусьфільм, 1956). Лектар - старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка.

Гэта мерапрыемства адкрыла цыкл лекцый, прысвечаны стагоддзю беларускага кінематографа. Творчасць Льва Голуба - гэта неацэнны ўклад у залатую калекцыю беларускага дзіцячага ігравога кінематографа, бо дзіцячая тэма ў нацыянальным кіно з'яўляецца магістральнай нароўні з тэмай Вялікай Айчыннай вайны.

Менавіта ў творчасці народнага артыста Беларусі Л.У. Голуба ярка ўвасоблены вобразы дзяцінства. У далейшым плануецца правядзенне кіналекторыяў, прысвечаных творчасці вядомага беларускага рэжысёра.

belБеларуская мова