Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Канферэнцыя "Дзяржава і творчая асоба"

16 красавіка 2024 года супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у працы XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржава і творчая асоба», якая праходзіла ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Праблемным полем канферэнцыі сталі: нацыянальная мастацкая школа і праблема яе трансфармацыі на сучасным этапе, праблема захавання нацыянальных культурных традыцый; міжнародны культурны працэс; узаемадзеянне культур: асаблівасці, праблемы, перспектывы; творчая асоба ў сістэме мастацкай культуры; праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў сферы мастацтва ва ўстановах вышэйшай адукацыі. 

На пленарным пасяджэнні выступілі загадчык аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.А. Карпілава з тэмай даклада  «100-летие белорусского кино в аспекте экранной музыки» і старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка з дакладам ««Видеофильмы о мемориальных комплексах Беларуси как способ сохранения исторической памяти народа (к 80-летию со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков)».

belБеларуская мова