Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Падпісанне Дагавора аб творчым супрацоўніцтве

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылося ініцыяванае фалькларыстамі абедзвюх устаноў урачыстае падпісанне Дагавора аб творчым супрацоўніцтве паміж Цэнтрам і Інстытутам філалогіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.

Паміж нашымі ўстановамі даўняе і плённае супрацоўніцтва, што прывяло да шэрагу сумесных публікацый.

У іх ліку анталогіі і зборнікі навуковых артыкулаў, кансультацыі, удзел у навуковых канферэнцыях. І гэтым разам гаспадары і госці абмяняліся навуковай літаратурай, абмеркавалі будучыя сумесныя праекты і сустрэчы.

belБеларуская мова