Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «В.У. Мартынаў…»

Круглы стол "В.У. Мартынаў – заснавальнік акадэмічнай славістычнай школы", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Мартынава, прайшоў 30 студзеня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа.

В. У. Мартынаў – доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Занесены ў "Кнігу пашаны" ЗША (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Стаў чалавекам стагоддзя і атрымаў узнагароду ХХ ст. брытанскага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы (1993).

Віктар Уладзіміравіч Мартынаў нарадзіўся 25 студзеня 1924 г. З 1962 г. па 1990 г. ён узначальваў аддзел агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (цяпер – аддзел славістыкі і тэорыі мовы). Навуковая дзейнасць даследчыка мела выключнае значэнне для беларусістыкі, славістыкі, этымалогіі, а таксама кампаратывістыкі, фармалізацыі семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту. Аддзел, які ўзначальваў вядомы вучоны, ушанаваў памяць В.У. Мартынава падчас навуковага мерапрыемства.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова