Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы

З 6 па 26 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

6–10 лютага (аўторак – субота)

супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства правядуць серыю лекцый на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага лагера "Зубраня":

6 лютага15.00. Лекцыя «Старабеларуская пісьмовая спадчына»

7 лютага15.00. Лекцыі «Жыццё слова ў часе. Пра сучасныя працэсы ў лексічная сістэме беларускай мовы" і "Сусвет у алфавітным парадку: што могуць слоўнікі»

8 лютага15.00. Лекцыя «Беларускія народныя гаворкі»

9 лютага15.00. Лекцыя «Камп’ютарныя тэхналогіі і беларуская мова»

10 лютага15.00. Лекцыя «Тапанімія і антрапанімія Беларусі як частка гісторыка-культурнай спадцыны народа»

 15 лютага (чацвер)

У 16.35 адбудзецца творчая сустрэча першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах і дырэктара філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Ігара Капылова са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 22).

17 лютага (субота)

У 10.00 пройдзе сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) на дыялогавай пляцоўцы «Беларускамоўная адукацыя як фактар усебаковага развіцця асобы».

19 лютага (панядзелак)

У 14.00 адбудзецца падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА "Сярэдняя школа № 26 г. Мінска ў рамках "Школы юнага лінгвіста".

У 16.35 пачнецца сустрэча са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Карлюкевіча, начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзіміра Андрыевіча, дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Івана Саверчанкі і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы(вул. К. Маркса, 22).

20 лютага (аўторак)

У 9.30 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пройдзе круглы стол на тэму«Экспансія замежных слоў у беларускай і рускай мовах: узбагачэнне або засмечванне літаратурнай мовы?» Падчас круглага стала пройдзе прэзентацыя кнігі В.І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч «Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы».

У 14.00 будзе сустрэча з магістрантамі 1-га курса філалагічнага факультэта БДУ «Перспектывы развіцця беларускай этналінгвістыкі».

21 лютага (серада)

У 10.00 навукоўцы-дыялектолагі правядуць сустрэчу з навучэнцамі гімназіі № 22 г. Мінска на тэму "Беларускія гаворкі" , падчас якой раскажуць пра асаблівасці беларускіх народных гаворак, прадэманструюць фільм "Беларускія гаворкі".

З 11.00 да 12.30 пройдзе прэзентацыя-практыкум-майстар-клас «Славянскамоўныя тэксты ў арабскаграфічным пісьменстве беларускіх татараў«.

З 13.00 да 14.00 ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мовепрымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 13.00 пройдзе семінар «Як перамагчы ў навуковым конкурсе: 10 парад ад спецыялістаў» (гімназія № 22 г. Мінска», вул. Гамарніка, 8).

У 14.00 супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа выступяць з лекцыяй «Дзяржаўнасць беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць» перад курсантамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У 14.25 адбудзецца круглы стол «Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка«.

У 15.00 адбудзецца сустрэча акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў з беларускімі пісьменнікамі.

22 лютага (чацвер)

У 11.00 адбудуцца інтэрактыўная лекцыя і майстар-клас па старабеларускай мове на тэму "Прывілей, летапіс, жыціе: па старонках старабеларускай пісьмовай спадчыны» і прэзентацыя «Русско-белорусского системного семантического словаря».

У 13.30 пройдзе сумеснае мерапрыемства Інстытута мовазнаўства і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 15.00 пройдзе пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Гімназісты і першакурснікі: мовазнаўчы брэйн-рынг» (з удзелам навучэнцаў старэйшых класаў гімназіі № 25 і студэнтаў 1-га курса факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка).

23 лютага (пятніца)

У 11.00 адбудзецца круглы стол «Пераклад і этнакультурная спецыфіка мастацкага дыскурсу».

У 13.55 адбудзецца лекцыя для школьнікаў 10-11-х класаў СШ № 26 г. Мінска «Беларуская мова ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму» (г. Мінск, ул. Льва Сапегі, 15).

У 14.00 адбудзецца сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

25 лютага (нядзеля)

У 12.00 у нядзельнай школе парафіі роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў Мінску (пр. Партызанскі, 17) супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства правядуць гульню-квест «Беларуская скарбонка».

26 лютага (панядзелак)

Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" праводзіць мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы, - "Мова — душа народа". У рамках гэтага мерапрыемства выступяць супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, якія раскажуць аб праблеме захавання і папулярызацыі помнікаў старабеларускага пісьменства.

belБеларуская мова