Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «На памежжы культур»

Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 21 кастрычніка 2026 г. правёў круглы стол «На памежжы культур: да юбілею У.М. Дабравольскага».

У цэнтры ўвагі былі пытанні месца і ролі славутага збіральніка і даследчыка ў развіцці этнаграфіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства, «Смаленскі этнаграфічны зборнік» як унікальная крыніца вывучэння народнай культуры і фальклору жыхароў беларуска-рускага памежжа, рукапісная спадчына У. М. Дабравольскага ў архівах, этнакультурныя асаблівасці Смаленшчыны ў прасторы і часе.

Круглы стол сабраў шмат зацікаўленых як беларускіх, так і расійскіх даследчыкаў (10 удзельнікаў з расійскага боку). Узялі ўдзел такія відныя прадстаўнікі расійскай фалькларыстыкі, як доктар філалагічных навук прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Л.Г. Каянідзі, кандыдат філалагічных навук загадчык Лабараторыі тэарэтычнай фалькларыстыкі Школы актуальных гуманітарных даследаванняў Інстытута грамадскіх навук РАНГіДС М. В. Пятроў і інш.

belБеларуская мова