22 кастрычніка 2026 года ў Палацы Булгакаў Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэпрэзентацыя музычнага мастацтва ў прасторы культуры Беларусі», арганізатарамі якой выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, установа культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей», НТА «Рэха спадчыны» і НТА «Facultatis» БСМД.
Палац Булгакаў аб'яднаў пад сваім дахам навукоўцаў, музейных супрацоўнікаў, якія зацікаўлены ва ўзбагачэнні культурнага жыцця за кошт разнастайнасці музычнага складніка ў праграмах музеяў, палацаў, сядзіб Беларусі.
Яскравым завяршэннем канферэнцыі стала прэзентацыя навукова-творчых праектаў «Экскурсія з музыкай» і «Баль у беларускім палацы», якія наглядна прадэманстравалі жывое ўзаемадзеянне навукі, музыкі і культурнай спадчыны.
Рэпартаж з канферэнцыі па спасылцы: канал «Культура» Беларускага радыё