Круглы стол «Славістыка. Этымалогія. Этналінгвістыка» прайшоў 28 лютага 2024 года на базе філалагічнага факультэта БДУ. Навуковае мерапрыемства было арганізавана аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з кафедрай тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта.
Круглы стол быў накіраваны на прафесійную арыентацыю студэнтаў, падтрымку іх цікавасці да навуковых даследаванняў, фарміраванне адказных адносін да навуковай дзейнасці, выхаванне патрыятызму праз разуменне ўнікальнасці беларускай нацыянальнай мовы і культуры.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі