Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Мацюхіна Таццяна Барысаўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Навука 2024: вынікі даследаванняў і адкрыццяў», якая прайшла 19 лютага 2024 года ў г. Кемерава (Расійская Федэрацыя).
Па выніках работы канферэнцыі за даклад «Творческое наследие В. Ластовского в контексте национальных традиций и духовных ценностей Беларуси» яна была ўзнагароджана дыпломам I ступені.