Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «17 верасня – важная сацыяльна-гістарычная дата на шляху беларускага дзяржавабудаўніцтва»

Аддзел узаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адметна адзначыў дату 17 верасня. Быў праведзены круглы стол «17 верасня – важная сацыяльна-гістарычная дата на шляху беларускага дзяржавабудаўніцтва», прысвечаны Дню народнага адзінства і адкрыццю надмагільнага помніка акадэміку, заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь У.В. Гніламёдаву.

На круглы стол, акрамя прафесійнай супольнасці, завіталі і пісьменнікі. З цёплымі словамі аб стасунках з акадэмікам-літаратуразнаўцам выступілі старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Міхась Пазнякоў і вядомы паэт і журналіст Навум Гальпяровіч. З вуснаў супрацоўнікаў Інстытута літаратуразнаўства — дактароў навук Яўгена Гарадніцкага, Алеся Бразгунова, Ганны Кісліцынай, Святланы Калядка, кандыдатаў навук Алены Васілевіч, Мікалая Мікуліча і інш. — прагучала шмат успамінаў і навуковай аналітыкі пра асобу і творчасць У. Гніламёдава. Непасрэдна тэме падзелу Беларусі і ўз'яднання краіны была прысвечана прэзентацыі Анатоля Трафімчыка пра паэзію многіх беларускіх аўтараў, якім балела тое распалавіненае становішча беларускай зямлі.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

belБеларуская мова