Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

І Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі і турызм»

11 верасня 2026 года ў вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала сваю працу I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі і турызм: міждысцыплінарныя аспекты даследавання», арганізаваная супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
 
Пленарнае пасяджэнне адкрылася прывітальным адрасам, які паступіў ад Міністра культуры Марата Сяргеевіча Маркава: «Культура — гэта здабытак, што служыць падмуркам нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, вытокам духоўнай сілы народа і прадметам гонару кожнага грамадзяніна. Унікальныя помнікі архітэктуры і археалогіі, векавыя музейныя рарытэты, а таксама невычэрпны пласт матэрыяльнай спадчыны складаюць не толькі духоўны капітал Беларусі, але і магутны рэсурс для развіцця ўнутранага і візавага турызму. Сёння паспяховае прасоўванне культурна-пазнавальнага турызму немагчыма без глыбокага, сістэмнага і міждысцыплінарнага навуковага аналізу. Менавіта на стыку гісторыі, музеязнаўства, геаграфіі і эканомікі, культуралогіі і сучасных лічбавых тэхналогій нараджаюцца прарыўныя ідэі, якія дазваляюць па-новаму раскрыць турыстычны патэнцыял беларускіх рэгіёнаў, сфарміраваць яркія нацыянальныя брэнды і зрабіць нашу спадчыну яшчэ больш жывой, зразумелай і прывабнай як для суайчыннікаў, так і для замежных гасцей».
 
Сучасны падарожнік хоча бачыць гістарычныя помнікі і разлічвае на камфортны адпачынак. Пра гэта заявіла дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства Вольга Папко на адкрыцці I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культурная спадчына Беларусі і турызм: міждысцыплінарныя аспекты даследавання», перадае карэспандэнт БЕЛТА (чытаць далей на сайце БелТА).
 
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады Папко Вольгі Мікалаеўны, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктара мастацтвазнаўства, дацэнта, Вабішэвіча Аляксандра Мікалаевіча, прафесара кафедры ўсеагульнай гісторыі і паліталогіі УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна", таксама прагучаў даклад запрошанага госця з Расіі Пятрова Мікіты Віктаравіча, загадчыка лабараторыі тэарэтычнай фалькларыстыкі Школы актуальных гуманітарных даследаванняў Інстытута грамадскіх навук Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
 
Сярод удзельнікаў канферэнцыі – дактары і кандыдаты навук у галіне мастацтвазнаўства, гісторыі, філалогіі, сацыялогіі, культуралогіі, сельскай гаспадаркі, маладыя даследчыкі, якія прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь, Расійскую Федэрацыю, Кітайскую Народную Рэспубліку.
 
Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі працягнуць працу па секцыях.
belБеларуская мова