«Купалаў Дом. Юбілейны ракурс. Вынікі круглага стала» - «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай.
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел у літаратурным «Творчым вечары» з Галінай Шаблінскай на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, прысвечаным 80-годдзю Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, дзе расказаў пра малавядомыя старонкі жыцця класіка беларускай літаратуры і сучаснае акадэмічнае купалазнаўства.