26 красавіка 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пройдзе Міжнародная міждысцыплінарная навуковая канферэнцыя «Матэрыяльная, духоўная культура і мастацтва ў развіцці гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая», арганізаваная сумесна з Цэнтрам вывучэння Беларусі Аньхойскага ўніверсітэта (г. Хэфэй, КНР).
У канферэнцыі прымуць удзел каля 50 даследчыкаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, універсітэтаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Іран, Італьянскай Рэспублікі.
Адкрыццё - у 10.00.