Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Кіно, якое фіксуе гісторыю»

Госць радыё "Культура" - старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, праграмны дырэктар асноўнага конкурсу неігравога кіно ХХХІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Марына Белаокая.

Тэмы размовы:

  • шырокая геаграфія і эксклюзіўнасць праграмы конкурсу неігравых фільмаў ХХХІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад";
  • жывыя гісторыі і чалавечыя лёсы: у цэнтры ўвагі - натхняльныя сюжэты пра звычайных людзей, якія не пабаяліся выклікаў лёсу і здолелі змяніць свет вакол сябе; 
  • праграма аб'ядноўвае наватарскія работы маладых рэжысёраў з прэм'ерамі прызнаных класікаў дакументальнага жанру;
  • як змяняецца сучасная дакументалістыка і чаму цікавасць да сапраўднага кіно расце ва ўсім свеце;
  • Як "Лістапад" дапамагае дакументалістам знайсці свайго гледача і чаму ўдзел у фестывалі – гэта галоўны крок да выхаду на вялікія экраны і стрымінгавыя платформы.
belБеларуская мова