22 кастрычніка 2026 года загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А. Карпілава выступіла ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» на ўрачыстым адкрыцці фотавыставы «Знакамітыя актрысы беларускага і расійскага савецкага кінематографа».
Праект праходзіць у рамках XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» і прымеркаваны да Года беларускай жанчыны. Адабраныя архіўныя здымкі адлюстроўваюць працу вядомых беларускіх актрыс – народных артыстак СССР Стэфаніі Станюты, Галіны Макаравай, Аляксандры Клімавай, заслужанай артысткі Беларусі Святланы Сухавей, народнай артысткі Беларусі Тамары Міронавай і іншых. Выстава працягнецца да 6 лістапада.