Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя на факультэце дашкольнай адукацыі

16 лістапада 2026 года загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Н. В. Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Э.В. Ярмоленка на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прачыталі навукова-папулярную лекцыю “З гісторыі беларускага слова”.

Тэма выступлення “Адзіначка, панна, залатарка: жаночыя найменні ў старабеларускай мове” была прымеркавана да Года беларускай жанчыны.

Лектары расказалі, як называлі нашы продкі жанчын паводле сямейных і роднасных адносін, рыс характару, відаў дзейнасці і заняткаў, якія імёны даваліся жанчынам, прачыталі ўрыўкі з даўніх тэкстаў, у якіх апісваюцца жанчыны, а таксама прывялі факты з жыцця Еўфрасінні Полацкай і Сафіі Слуцкай.

belБеларуская мова